Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Адборачны тур конкурсу "100 идей для Беларуси"

21 студзеня 2025 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 идей для Беларуси". У рамках мерапрыемства была прадстаўлена выстава 52 навукова-тэхнічных распрацовак маладых вучоных НАН Беларусі. Для ўдзелу ў фінале конкурсу экспертным саветам адабраны 20 праектаў. У намінацыі "Грамадства і сацыяльная сфера" былі выбраны праекты

Чытаць падрабязней »
Навіны

Магія кінакадра

28 студзеня 2025 года наведвальнікаў залы дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зноў зачаравала "Магія кінакадра": першы кінапаказ года прадставіў фільм "Нашы суседзі" (1957), бытавую камедыю рэжысёра Сяргея Сплашнова, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Расказала аб кінафільме старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Агафонава.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Беларуска-кітайскі віртуальны хор

З Новым годам кітайскіх калег і сяброў віншуе музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, якая працуе над праектам "Беларуска-кітайскі віртуальны хор". Гучыць песня "Привет, Новый год!" Усе ўдзельнікі з Беларусі і Кітая самастойна вывучаюць музычны матэрыял і дасылаюць запіс, які манціруецца ў адно маналітнае гучанне.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Беларуская мова ад А да Я

Госць радыё "Культура" – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў. Тэмы размовы: новая кніга "Беларуская мова ад А да Я" і іншыя выданні; з гісторыі мовы; першыя буквары; новыя словы; прастора роднай мовы.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Пытанні супрацоўніцтва

29 студзеня 2025 года, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі наведала дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Аляксандраўна Старынская. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва: правядзенне сумесных навуковых форумаў, выстаў, творчых сустрэч.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Выстава аднаго дня "Скарбы з вясковых куфраў"

28 студзеня, Мінск / Карэспандэнт БелТА /. Выставу аднаго дня "Скарбы з вясковых куфраў" паказалі сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гледачам, якія прыйшлі на оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», перадае карэспандэнт БелТА. Назва выставы досыць умоўная, паколькі экспазіцыя аб'ядноўвае розныя прадметы функцыянальнага прызначэння, патлумачыў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука.

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова