Сустрэча з дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Ігарам Лявонавічам Капыловым адбудзецца 13 лютага 2025 года ў 13.00 у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна.
Падчас сустрэчы "Пароль неўміручасці – родная мова" пройдзе прэзентацыя кнігі "Беларуская мова ад А да Я", у якой у папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметных рысах, знакавых пісьмовых помніках і сучасных слоўніках.
Тэкст з сайта: Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна