Канферэнцыі 2026
Прыём заявак да 11 мая 2026 года
Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» запрашае Вас прыняць удзел у круглым стале "Беларускае мастацтвазнаўства: гісторыя і сучасны стан. Да 100-гадовага юбілею Л.Н. Дробава (1926-2002)", які адбудзецца 21 мая 2026 г. Інфармацыйны ліст.
Прыём заявак да 1 мая
Прыём заявак да 23 жніўня
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы" запрашаюць Вас прыняць удзел у I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культурное наследие Беларуси и туризм: междисциплинарные аспекты исследования», якая адбудзецца 11 верасня 2026 г. Інфармацыйны ліст.
Прыём заявак да 15 верасня
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Пружанскі раённы выканаўчы камітэт запрашаюць Вас прыняць удзел у НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "РУЖАНСКІ КРАЙ: ЭТНАГРАФІЧНАЯ, ФАЛЬКЛОРНАЯ, АРХІТЭКТУРНАЯ І МАСТАЦКАЯ СПАДЧЫНА РЭГІЁНА", якая адбудзецца ў г.п. Ружаны 30 кастрычніка 2026 г. Інфармацыйны ліст.
Прыём заявак да 5 кастрычніка
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Прастора мовы: міжмоўныя і міжкультурныя ўзаемасувязі (да 90-годдзя Г.А. Цыхуна)», якая праводзіцца з нагоды ўшанавання памяці доктара філалагічных навук, прафесара Генадзя Апанасавіча Цыхуна, замежнага члена Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, ганаровага доктара Сафійскага ўніверсітэта, якая адбудзецца 5-6 лістапада 2026 г. Інфармацыйны ліст
Прыём заявак да 25 кастрычніка
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае Вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «ДЫНАМІКА НОРМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ», якая адбудзецца 19–20 лістапада 2026 года. Інфармацыйны ліст.
Навукова-практычны семінар «Нястомны руплівец на фальклорнай ніве: да 200-гадовага юбілею П. В. Шэйна». Інформацыйны ліст.
ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «ЕЎРАЗІЙСКАЯ ГУМАНІТАРНАЯ ПРАСТОРА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК». Інфармацыйны ліст
Круглы стол “Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях”. Інфармацыйны ліст
III Навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў "Навука і моладзь: актуальныя праблемы даследаванняў у XXI стагоддзі". Інфармацыйны ліст
РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «IV Кісялёўскія чытанні “Ад Чачота да Багушэвіча: беларуская літаратура ХІХ ст. і нацыянальна-культурная ідэнтычнасць”» (да 230-годдзя Я. Чачота і 135-годдзя з часу выхаду зборніка Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская»). Інфармацыйны ліст
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларускі літаратурны працэс: традыцыі і сучаснасць”, прысвечаная 95-годдзю Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Інфармацыйны ліст. Інфармацыйны ліст.