Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

2026

100 лет белорусского кино: этапы, фильмы, мастера: сборник научных статей / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы ; сост. А. А. Карпилова. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 240 с.

Зборнік навуковых артыкулаў «100 лет белорусского кино: этапы, фильмы, мастера» прысвечаны стогадоваму юбілею беларускага кінематографа, які адзначаўся ў снежні 2024 г. На аснове сучасных і архіўных матэрыялаў разглядаюцца першыя кінематаграфічныя эксперыменты 1920-х гадоў, ключавыя этапы развіцця кіно, творчасць вядучых кінарэжысёраў — Ю. Тарыча, У. Корш-Сабліна, В. Турава, І. Дабралюбава, В. Чацверыкова, В. Рыбарова, В. Рубінчыка, М. Пташука. Ствараецца маштабная панарама айчыннага кіно, якое мае багатую і слаўную гісторыю.

Ілюстрацыйны матэрыял робіць кнігу цікавай не толькі для прафесіяналаў, але і для шырокай аўдыторыі, якая жадае даведацца больш пра ролю беларускага кінематографа ў гісторыі краіны.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып. 13. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; рэдкал.: Таццяна Валодзіна (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 503 с. : іл.

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў»,  «З Калекцыі фальклорных запісаў».

Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням ролі фальклорнага руху ў фарміраванні нацыянальнай ідэі, вуснай гісторыі Другой сусветнай вайны, вынаходніцтва традыцый, даследуюцца розныя аспекты міфалогіі, народнай Бібліі, асобны акцэнт зроблены на праблемах жанравага размежавання беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных прыказак, песень, легенд і былічак.

Падрыхтавана ў межах выканання тэмы "Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы: этнічныя маркеры, дыялектная шматстайнасць, сучасныя інтэрпрэтацыі" № 20210782 ад 16.04.2021 Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021-2025 гады, навуковы кіраўнік А.і. Лакотка.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Гарадніцкі, Я. А. Творчы працэс у інтэрпрэтацыі беларускіх пісьменнікаў / Яўген Гарадніцкі; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 230 с.
ISBN 978-985-08-3406-5.

Асноўным прадметам даследавання манаграфіі з’яўляецца суадноснасць эстэтычных поглядаў пісьменнікаў з вынікамі іх творчай працы. Мастацкая рэфлексія беларускіх аўтараў аналізуецца як у дачыненні да створаных імі твораў, так і ў іх немастацкіх тэкстах. Такі падыход дае магчымасць непасрэдна азнаёміцца з «творчай лабараторыяй» пісьменніка. Разглядаецца мастацкі светапогляд беларускіх пісьменнікаў-класікаў, які складае аснову самаўсведамлення нацыянальнай літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных дысцыплін, шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца загадкавым і прыцягальным светам літаратурнай творчасці.

Густова-Рунцо, Л. А. Музыка православной церкви в Беларуси: парадигма познания: монография / Л.А. Густова-Рунцо ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 111 с.

У манаграфіі прадстаўлена першае ў беларускім і рускамоўным мастацтвазнаўстве комплекснае даследаванне тэарэтычных асноў праваслаўнай пеўчай практыкі. Аўтар прапануе новую метадалогію яе вывучэння, пазначаючы яе структуру і функцыі, тыпы, віды і разнавіднасці, вызначае яе выканальніцкія стылі і асаблівасці рэпертуару.
Прызначана для музыказнаўцаў і мастацтвазнаўцаў – даследчыкаў сакральнага мастацтва, выкладчыкаў спецыяльных і агульных курсаў па гісторыі музычнай культуры, гісторыі і тэорыі царкоўных спеваў, хормайстраў і рэгентаў.

Дуктава, Л.Г. Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст. / Л.Г.Дуктава. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 335 с.

У манаграфіі комплексна разгледжана пытанне рэцэпцыі нацыянальных культурных кодаў у беларускім эпасе мяжы ХХ–ХХІ стст., абгрунтоўваецца паняцце «нацыянальны культурны код», разгледжана сістэма культурных кодаў. На шырокім зрэзе эпічных твораў паказана, як адбываецца выспяванне і крышталізацыя кодаў у паэтыцы твора, як кодавы інструментарый дазваляе абазначыць ідэйна-аўтарскую парадыгму мастакоў слова пры адлюстраванні розных
аспектаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Выдзелены коды, якія маркіруюць Беларусь (коды бусла, зубра, валошкі і інш.), разгледжаны код «кужаль», звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту, а таксама код «палеская мадонна», які рэпрэзентуе рысы характару беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямʼі.
Адрасавана выкладчыкам, студэнтам і ўсім, каго цікавіць пытанне функцыянавання нацыянальных культурных кодаў у мастацкай літаратуры.

Заходняя Беларусь (1921-1939): гісторыя, культура, літаратурны рух: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 85-годдзю з дня аб’яднання Беларусі і Дню народнага адзінства // Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мн. : Беларус. навука, 2026. — 287 с.

Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Заходняя Беларусь (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця», якая адбылася 17 верасня 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аўтары аналізуюць сацыяльна-палітычныя, грамадска-культурныя, канфесійныя і іншыя працэсы ў Заходняй Беларусі, ідэйныя прыярытэты і парадыгму літаратурна-мастацкага дыскурсу, асэнсоўваюць падзеі восені 1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа, адлюстраванне заходнебеларускага жыцця ў творах прыгожага пісьменства, даследуюць традыцыі кансалідацыі грамадскіх сіл у барацьбе за аб’яднанне Беларусі міжваеннага перыяду на этапе навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і інш.

Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага народа, яго інтэлектуальна-творчай спадчынай.

«Ішоў Бай па сцяне…: беларускія народныя казкі ў літаратурнай апрацоўцы Юрыя Пацюпы» / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; прадм., уклад. і апрац. Юрыя Пацюпы ; іл. Маі Пейхвасэр. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 87 с.

Зборнік беларускіх народных казак пра жывёл, птушак і чароўных істот падрыхтаваны на аснове фальклорнага матэрыялу з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Літаратурная апрацоўка народных твораў робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай чытацкай аўдыторыяй.
Кніга прызначаецца для шырокага кола чытачоў.

Квилинкова, Е. Н. Башкиры в Беларуси: этнокультурная идентичность сквозь призму межэтнического взаимодействия / Е. Н. Квилинкова. – Минск : Беларуская навука, 2026. – 254 с.

В монографии впервые в этнологической науке исследуются башкиры в Беларуси: численность и расселение, этнокультурная и религиозная идентичность, особенности этноязыковой идентификации, деятельность татаро-башкирского объединения «Чишма», векторы сотрудничества между Беларусью и Башкортостаном на современном этапе и др. Работа основывается на полевых материалах, собранных автором в 2021–2025 гг. Полученные в ходе опроса данные впервые вводятся в научный оборот. Эта книга вписывает башкир в историю этнических общностей Беларуси.Исследование является междисциплинарным.

Представляет интерес для специалистов в области этнологии, этносоциологии, культурной антропологии, а также для широкого круга читателей, интересующихся процессами, происходящими в башкирских диаспорах.

Кухаронак, Т.И. Народные обряды белорусов : для детей сред. и ст. шк. возраста / Т.И. Кухаронак. – Минск : Беларусь, 2026 – 72 с.

У кнізе ў займальнай форме расказваецца пра шматлікія каляндарныя і сямейныя святы, абрады і звычаі беларусаў у мінулым і сучаснасці. Аўтар паказвае, што ў традыцыйнай культуры беларускага народа кожны абрад, песня, рытуальнае дзеянне, моўная формула заўсёды былі накіраваны на забеспячэнне здароўя і дабрабыту ўсіх членаў сям'і, атрыманне багатага ўраджаю, падтрыманне добрых адносін паміж дарослымі і дзецьмі, годнае шанаванне продкаў.
Выданне прызначана для школьнікаў, а таксама будзе карысна тым, хто цікавіцца святочнаабрадавай спадчынай беларусаў.

Милюченков, С. А. Сельские поселения Беларуси XVI – начала XX в.: историко-этнологическое исследование / С.А. Милюченков. – 2-е изд., испр. и доп. – Минск: Беларуская навука, 2026. – 333 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3382-2.

В монографии исследуется развитие сельских поселений, характеризуются их типы, виды, пространственная организация. Рассматриваются структура крестьянских усадеб и господских дворов, типы деревянных жилых, хозяйственных, производственных и других построек. Анализируется предметно-понятийное содержание названий исследуемых реалий в письменных источниках XVI–XVIII вв. и народных говорах Беларуси. Книга богато иллюстрирована, дополнена приложением с картами и фотографиями сельских поселений.
Рассчитана на историков, этнологов, архитекторов, искусствоведов, лингвистов, краеведов и музейных работников.

Ненадовец, Е.А. Край голубых озер: озера Беларуси в легендах и преданиях / Е.А. Ненадовец. — Минск : Беларуская навука, 2026. — 175 с.

На территории нашей республики много озер: больших и малых, глубоких и мелких, известных и не очень. Недаром нашу страну называют краем голубых озер, а сами озера — глазами земли. Наиболее крупные и известные из них (Нарочь, Свитязь, Князь-озеро и др.) описаны в устном поэтическом творчестве далеких предков. Благодаря им мы все глубже узнаем историю нашей земли.

Книга адресована всем тем, кто интересуется историей родного края, нашим духовным и культурным наследием.

Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу : беларускія народныя каляндарныя песні з пераказам на рускую і англійскую мовы : іл. выд. з гукавым дадат. // уклад. С. М. Лісіцы ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; прадм. Т. В. Валодзінай ; іл. Н. М. Бярнадскай і В. А. Налівайка. — Мн. : Беларус. навука, 2026. — 231 с.

Зборнік яркіх узораў каляндарна-абрадавай паэзіі, якая адлюстроўвае светапогляд беларусаў і вылучаецца глыбокім гуманізмам і мастацкай дасканаласцю. Аўдыядадатак будзе падарункам для аматараў народных спеваў. Падаецца пераказ сюжэтаў на рускую і англійскую мовы. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі, створанымі Наталляй Бярнадскай і Вольгай Налівайка. Аўтэнтычнае гучанне песень можна паслухаць па кюар-кодзе.

Адрасаваны шырокаму колу чытачоў.

Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура / У.Я.Аўсейчык, В.В.Афанасьева, Т.В.Валодзіна [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – 495 с.
ISBN 978-985-08-3387-7.

Калектыўная манаграфія ўяўляе комплекснае даследаванне гісторыі і культуры рускіх старавераў, расселеных на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі. У выданні прааналізаваны гісторыя вывучэння стараверства на паўночна-заходніх беларускіх землях, фарміраванне і развіццё стараверскай супольнасці ў рэгіёне (другая палова XVII – пачатак ХХІ ст.), асаблівасці гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры, традыцыйнай абраднасці, культавага дойлідства, іканапісу, кніжнай культуры. Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак вялікі блок матэрыялаў палявых даследаванняў, архіўных крыніц.
Прызначана для гісторыкаў, этнолагаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.

Чорны, Кузьма. Збор твораў: у 12 т. / К.Чорны ;  [рэдкал.: А.І.Лакотка, І.В.Саверчанка, А.А.Васілевіч [і інш.] ; Нац. акад. навук, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — Т. 4: Аповесці, 19291940 /  [навук. рэд. тома А. А. Васілевіч ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. В. Гальго]. — 2026. — 496 с.

У чацвёрты том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі аповесці 1929–1940 гадоў.

belБеларуская мова