3 кастрычніка у 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца персанальная выстава акварэльных работ дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, доктара архітэктуры, прафесара, акадэміка НАН Беларусі Лакоткі Аляксандра Іванавіча "Беларусь красою вечною". Акварэльныя работы аўтара выкананы па выніках экспедыцый, паездак, падарожжаў па Беларусі.
Выстава працягнецца да 3 лістапада 2024 года.