23 красавіка 2025 года ў 17.00 у Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы эскізаў і кадраў з фільмаў савецкіх аўтараў «Белорусский кинематограф о Великой Отечественной войне». Экспазіцыя прымеркавана да 80-гадовага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатарамі выставы выступілі: Беларускі саюз кінематаграфістаў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і мастацкая галерэя «Універсітэт культуры».
У рамках выставы пройдуць творчыя сустрэчы з кінематаграфістамі і паказы беларускіх фільмаў.
Выстава «Белорусский кинематограф о Великой Отечественной войне» працягнецца да 17 мая.
Тэкст з сайта: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў