2024 год у беларускай культуры праходзіць пад знакам 100-годдзя беларускага кіно. Па ініцыятыве аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіцца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "100 лет белорусского кино: этапы, фильмы, мастера".
Фармат юбілейнай канферэнцыі прадугледжвае спалучэнне навуковых, творчых і вытворчых падыходаў да вызначэння галоўных вектараў развіцця кінематографа Беларусі – яго мінулага, сучаснасці і будучыні.
Да ўдзелу запрошаныя вядучыя расійскія кіназнаўцы. Разам з навуковымі дакладамі адбудзецца майстар-клас вядомага беларускага рэжысёра Аляксандра Карпава з прадстаўленнем яго дакументальных фільмаў. У Музеі гісторыі беларускага кіно плануецца тэматычны кінапаказ беларускіх анімацыйных стужак пра выдатных асоб беларускай культуры – Ф.Скарыну, М. Багдановіча, М. Шагала.
Канферэнцыя адбудзецца 12-13 снежня 2024 года па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302.