29 верасня 2024 года ў г. Уладзівасток (Расійская Федэрацыя) у рамках адукацыйнай праграмы Міжнароднага Ціхаакіянскага тэатральнага фестывалю адбудзецца лекцыя загадчыка аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікі Ярмалінскай "Театральное искусство Беларуси и России: историческая общность и современные тенденции развития".
Вераніка Ярмолінская раскажа аб рабоце тэатральных мастакоў Расіі ў Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі і фарміраванні школы беларускага тэатральнага жывапісу, а таксама разгледзіць гістарычныя аспекты тэмы ўвасаблення рускай класічнай літаратуры на беларускай сцэне.
Тэкст з сайта: Адукацыйная праграма Міжнароднага Ціхаакіянскага тэатральнага фестывалю