Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Еўразійская гуманітарная прастора"

20-21 мая 2025 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Еўразійская гуманітарная прастора”..

Праблемна-тэматычныя напрамкі канферэнцыі:

  • Гуманітарныя дысцыпліны ў сацыякультурных трансфармацыях ХХІ ст.: навуковыя і адукацыйныя абмены.
  • Нацыянальныя літаратуры ва ўмовах глабалізацыі: ідэі, канцэпцыі, перспектывы развіцця.
  • Сусветныя інтэграцыйныя працэсы і нацыянальная ідэнтычнасць у сучаснай літаратуры.
  • Стратэгіі захавання кніжнай і моўнай культуры ў кантэксце гуманітарнай бяспекі.
  • Актуальныя праблемы тэарэтычнага літаратуразнаўства, гісторыі літаратуры, тэксталогіі ў сумесных інавацыйных праектах.
  • Новыя падыходы і тэхналогіі даследаванняў дыялекталогіі.
  • Шляхі ўдасканалення, новыя тэорыі і метадалогіі сучасных філалагічных даследаванняў.
  • Супастаўляльнае даследаванне блізкароднасных моў: сінхранічны і дыяхранічны аспекты.
  • Нацыянальная пісьмовая спадчына: вывучэнне, захаванне, папулярызацыя.
  • Сучасная лексікалогія і лексікаграфія: актуальныя праблемы і тэндэнцыі развіцця.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 20 мая 2025 года ў 10.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302).

Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Праграма канферэнцыі.

belБеларуская мова