Вялікая Айчынная вайна апаліла агнём і попелам нашу гісторыю, акрапіла крывёю кожны кавалак беларускай зямлі. Менавіта таму ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася выстава "Святло памяці" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Пятроўскай акадэміяй навук і мастацтваў Расіі і сербскага манастыра Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля ў Ясенавац.
З экспазіцыяй знаёміць Барыс Андрэевіч Лазука — загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры.
Эфір праграмы "Святло душы": 27.07 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Паўтор 28.07 у 17.30 і 1.08 у 15.30 на канале "Культура".
Тэкст з сайта: Собор.by: Інфармацыйны партал