Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс трансляцыі «Міжнародны дзень роднай мовы»

28 лютага 2025 года ў 18.00 у Цэнтры славянскіх культур г. Масквы адбудзецца мерапрыемства "Міжнародны дзень роднай мовы".

У рамках мерапрыемства выступяць эксперты ў галіне славістыкі і тэорыі мовы, а таксама выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Першай выступіць Таццяна Мікалаеўна Аліферчык, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Яна раскажа аб месцы беларускай мовы сярод еўрапейскіх моў.

Тэкст з сайта: Культура.РФ

belБеларуская мова