У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе цыкл лекцый-канцэртаў «Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі". Праводзяць лекцыі аспіранты аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Арганізатары: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, навукова-творчае аб'яднанне «Facultatis» Беларускага саюза музычных дзеячаў, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Лектары: аспіранты аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Лізавета Зямскова, Ірына Папова, Ян Сы І. Навуковы кіраўнік праекта - кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Цмыг.
14 лютага – «Камерно-вокальные жанры в белорусском композиторском творчестве в контексте истории европейской музыки»
13 сакавіка – «Жанр оперы в творчестве белорусских композиторов сквозь призму истории европейской музыки»
10 красавіка – «Камерно-инструментальные жанры в белорусском композиторском творчестве»
8 мая – «Вокально-инструментальные жанры в творчестве белорусских композиторов»
Тэкст з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі