Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія: зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко ; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларус. навука, 2024. – Вып. 3. – 212 c.
Трэці выпуск навуковага перыядычнага выдання прысвечаны актуальным пытанням беларускага і сусветнага нарадазнаўства. У зборніку прадстаўлены пытанні гісторыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі ў ХХ і ХХІ стагоддзях; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; асаблівасці абрадавай культуры насельніцтва Беларусі і іншых краін, этнаканфесійныя працэсы і культура этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі; асаблівасці этнакультурных працэсаў у гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах краіны. Асобныя рубрыкі прысвечаны разгляду памежных дысцыплін – этнаэкалогіі і культурнай антрапалогіі. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў. Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.