16 кастрычніка 2024 года ў рамках работы літаратурнай гасцёўні "Таемнасць прыгожага слова" філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася адукацыйная сустрэча "Белорусская народная свадьба: традиционные ценности и современное состояние".
У ходзе гэтага аўтарскага праекту навуковага супрацоўніка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паўлавай Алены Пятроўны студэнты і выкладчыкі I, II і III курсаў філалагічнага факультэта мелі магчымасць пазнаёміцца з культурнымі традыцыямі стварэння беларускай сям'і, сямейнымі каштоўнасцямі і гістарычным вопытам ранейшых пакаленняў.
Тэкст і фота з сайта: Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка