Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Беларуская мова як скарб

14 лютага 2025 года ў сценах Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылася падзея, якая надоўга запомніцца ўсім яе ўдзельнікам. Напярэдадні Тыдня роднай мовы студэнты і выкладчыкі сустрэліся з Ігарам Лявонавічам Капыловым, дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і Эльвірай Валер'еўнай Ярмоленка, кандыдатам філалагічных навук, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

У зале сабраліся прадстаўнікі адміністрацыі ВДМУ, студэнты, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі. 

Акцэнтам сустрэчы стала прэзентацыя кнігі "Беларуская мова ад "А" да "Я". Гэта не проста выданне, а сапраўдны праваднік у захапляльны свет мовы - яе гісторыю і сучаснасць. У кнізе апісаны ключавыя моманты развіцця мовы, сабраны дзіўныя моўныя факты, якія натхняюць любіць і шанаваць роднае слова. 

Тэкст і фота з сайта: УА "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт"

belБеларуская мова