У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта "Беларускае кіно ў аб'ектыве Міколы Гнісюка", прымеркаванае да 100-годдзя беларускага кіно.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік старшыні Беларускага саюза кінематаграфістаў кінарэжысёр Сяргей Гігель, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Грыневіч, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Святлана Сухавей, намеснік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Ленін, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Антаніна Карпілава, а таксама рэжысёр, сцэнарыст, жонка Міколы Гнісюка Надзея Майданская.
Тэкст і фота з сайта: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў