У Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі дакументы франтавога кінааператара-дакументаліста Вялікай Айчыннай вайны Юліяна Францавіча Доўнара.
Дакументы свайго бацькі перадала Людміла Юльянаўна Доўнар-Маліцкая — хімік-тэхнолаг, аўтар вынаходстваў і навуковых публікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Кіраўніцтва музея выказвае падзяку вядучаму навуковаму супрацоўніку Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдату мастацтвазнаўства, дацэнту Канстанціну Ігаравічу Рэмішэўскаму за дапамогу ў паступленні дакументаў, якія маюць каштоўнасць для даследавання беларускай дакументалістыкі Вялікай Айчыннай вайны і патрыятычнага выхавання моладзі.
Тэкст з сайта: Архівы Беларусі