Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў прыняў удзел у сустрэчы са школьнікамі і настаўнікамі-філолагамі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З.І. Азгура».
Ігар Лявонавіч расказаў пра выданні Інстытута, якія могуць выкарыстоўвацца ў навучальным працэсе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, пра работу Школы юнага лінгвіста, даў метадычныя парады па падрыхтоўцы навукова-даследчых работ навучэнцамі.
На сустрэчы таксама было прэзентавана выданне «Беларуская мова ад А да Я».
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа