Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Выстава акварэльных работ "Беларусь красою вечною"

3 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося урачыстае адкрыццё персанальнай выставы акварэльных работ дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, доктара архітэктуры, прафесара, акадэміка НАН Беларусі Лакоткі Аляксандра Іванавіча "Беларусь красою вечною"

Акварэльныя работы для гэтай выставы выкананы аўтарам па выніках экспедыцый, паездак, падарожжаў па Беларусі за апошнія тры гады. Многія выкананы ў 2024 г. Усяго - 64 работы. Большасць работ дэманструецца ўпершыню. Канцэпцыя выставы: адлюстраваць прыгажосць і маляўнічасць беларускіх ландшафтаў розных рэгіёнаў Беларусі ў розныя поры года, іх непаўторны каларыт, прастору, эмацыянальнасць.

Выстава працягнецца да 3 лістапада 2024 года.

Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выступіла 3 кастрычніка у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь на ўрачыстым адкрыцці выставы акварэлі "Беларусь красою вечнаю" акадэміка Аляксандра Лакоткі.

belБеларуская мова