У залах Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 6 лістапада 2024 года, адбылося адкрыццё выставы "Пейзажи памяти".
З прывітальным словам выступіў першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі. А ўсю дзелавую частку вёў Барыс Андрэевіч Лазука, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры.
Куратары выставы — галоўны захавальнік аддзела старажытнабеларускай культуры Вольга Кір'янава-Гусева і Ілья Яўгеньевіч Кір'янаў.