Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дзень беларускай мовы прайшоў у Інстытуце мовазнаўства

21 лютага Саюз пісьменнікаў Беларусі запрасілі ў складзе дэлегацыі наведаць Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы.

«Мне шмат задаюць пытанняў на тэму «А як быць сёння пісьменнікам і дзе чэрпаць натхненне з моўнымі рэсурсамі?» Я нават адказваю, што іх можна знайсці ў Інстытуце мовазнаўства, у нашых даведніках і слоўніках, якія мы ствараем», — расказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.

Таксама ён расказаў гасцям, пісьменнікам і навукоўцам пра гісторыю самога Інстытута, пра яго аддзелы, падкрэсліў важнасць вывучэння і шырокага выкарыстання беларускай мовы ў нашай краіне.

Тэкст і фота з сайта: газета «Звязда»

belБеларуская мова