16 верасня 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшло пасяджэнне, прысвечанае Дню народнага адзінства. У сваім выступленні дырэктар Цэнтра акадэмік А. І. Лакотка падкрэсліў гістарычнае і сацыяльна-культурнае значэнне гэтага свята для развіцця поліэтнічнага грамадства суверэннай Беларусі.
Асаблівая ўвага была нададзена зместу навукова-даследчых работ, якія садзейнічаюць замацаванню ў грамадскай свядомасці сэнсаў народнага адзінства, што знаходзяць унікальныя праявы ў культуры, мове і літаратуры. Папулярызацыя вынікаў даследаванняў, прысвечаных гістарычнай памяці, пераемнасці пакаленняў, спрыяе актывізацыі і ўзмацненню кансалідаваных пазіцый беларускага грамадства.
У пасяджэнні, арганізаваным у рамках Адзінага дня інфармавання, прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.