Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кіналекторый 8 мая

8 мая 2024 года ў 11.00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пад назвай «Видеофильмы о мемориальных комплексах Беларуси как способ сохранения исторической памяти народа».

У 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трагічнымі старонкамі ў памяці народа назаўсёды застануцца жорсткія падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая прайшлася па ўсіх населеных пунктах нашай Радзімы, зачапіла або апаліла агнём кожнага жыхара, які пражывае на тэрыторыі Беларусі. І гэтую памяць мы павінны берагчы і прымнажаць, не дапускаючы забыцця тых страшных падзей.
 
Паводле слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на святочных мерапрыемствах у гонар 9 мая 2018 г., «...пакуль мы будзем ствараць фільмы, пісаць кнігі, чытаць вершы і прозу пра вайну, пакуль мы ў дзіцячым садку будзем развучваць вершы і спяваць ваенныя песні, пакуль у навучальных праграмах школ і нашых ВНУ гэтая тэма будзе асветлена абсалютна сумленна і адкрыта, да таго часу мы памяць пра вайну не страцім».
belБеларуская мова