Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канферэнцыя «Современные проблемы книжной культуры»

27–28 лістапада 2024 г. у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і яе Навуковага савета па кніжнай культуры, кнігавыданні і бібліятэках прайшла XVII Беларуска-Расійская навуковая канферэнцыя «Современные проблемы книжной культуры: основные тенденции и перспективы развития», прымеркаваная да 300-годдзя Расійскай акадэміі навук.

Арганізатарамі форуму выступілі Навуковы і выдавецкі цэнтр «Наука» Расійскай акадэміі навук, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа і Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел 125 вучоных і спецыялістаў з акадэмічных устаноў, ВНУ, бібліятэк, архіваў, музеяў, грамадскіх арганізацый і СМІ абедзвюх краін: Навуковы і выдавецкі цэнтр «Наука» РАН, Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С. І. Вавілава РАН, Інстытут славяназнаўства РАН, Цэнтральны эканоміка-матэматычны інстытут РАН, Дзяржаўны акадэмічны ўніверсітэт гуманітарных навук, Архіў РАН, Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва РАН, Бібліятэка РАН, Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка СА РАН, Бібліятэка па прыродазнаўчых навуках РАН, Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ, Расійская акадэмія адукацыі, Расійская Акадэмія мастацтваў, Маскоўская духоўная акадэмія Рускай Праваслаўнай Царквы; Расійская дзяржаўная бібліятэка, Расійская нацыянальная бібліятэка, Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка Расіі, Расійская дзяржаўная дзіцячая бібліятэка; Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ, Навукова-даследчы інстытут тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва Расійскай акадэміі мастацтваў, Вышэйшая школа друку і медыяіндустрыі Маскоўскага політэхнічнага ўніверсітэта, Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.В. Пляханава, Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт, Федэральны навуковы цэнтр псіхалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут культуры, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт прамысловых тэхналогій і дызайну, Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў імя Ільі Рэпіна, Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага, Вяцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Самарскі дзяржаўны інстытут культуры, Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Смаленскі дзяржаўны інстытут мастацтваў, праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны ўніверсітэт, Чарапавецкі дзяржаўны ўніверсітэт; Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Дзяржаўны музей-запаведнік «Петергоф»; Навуковы савет па праблемах чытання РАТ, Расійскі творчы саюз работнікаў культуры, Нацыянальны саюз бібліяфілаў, часопісы: «Библиография и книговедение», «Культура: теория и практика», «Про книги. Журнал библиофилов», «Элитный квартал»; Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай.

Тэкст і фота з сайта: Навуковы і выдавецкі цэнтр «Наука» Расійскай акадэміі навук

belБеларуская мова