13 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў па ініцыятыве супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол "Архіў і кінадакумент: камплектаванне, вывучэнне, рэпрэзентацыя (да 100-годдзя беларускага кіно)".
У рабоце круглага стала «Архив и кинодокумент: комплектование, изучение, репрезентация (к 100-летию белорусского кино)» прынялі ўдзел: Фамін Валерый Іванавіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (Расійская Федэрацыя, г. Масква); Ганчар Андрэй Мікалаевіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў; Віцязь Сяргей Пятровіч, доктар гістарычных навук, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Дубатоўка Людміла Васільеўна, загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду БДАКФФД; Раманава Марыя Дзмітрыеўна, загадчык аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БДАКФФД; Рэмішэўскі Канстанцін Ігаравіч, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Джэнжэра Аксана Міхайлаўна, загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД.