Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол "Мастацтва Перамогі"

12 верасня 2024 г. адбыўся круглы стол "Мастацтва Перамогі: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", арганізаваны аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і аддзелам архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Цэнтра А. І. Лакотка. Удзельнікі круглага стала – вядучыя беларускія мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, дзеячы культуры – у сваіх дакладах раскрылі значнасць тэматыкі, звязанай з Вялікай Айчыннай вайной, для нацыянальнай культуры, для выхавання патрыятызму і ўмацавання кансалідацыі грамадства.

Праблемнае поле круглага стала ўключала кола пытанняў, звязаных з развіццём і мастацкім пераасэнсаваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў сучасным жывапісе, графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, скульптуры, архітэктуры.

У рамках круглага стала прайшла выстава невядомых графічных работ 1940 -х гг. заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны І. Ц. Ціханава (1922–1993) са збору сям'і мастака, у якіх адлюстраваны ваенныя падзеі і рэаліі. З дакладам выступіў член Беларускага саюза мастакоў Я. І. Ціханаў, які падзяліўся ўспамінамі пра свайго бацьку.

belБеларуская мова