14 лістапада 2024 г. у канферэнц-зале Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол "Лаўрэаты Рэспубліканскага конкурсу стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным і іх уклад у беларускую навуку", прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі пытанні, якія датычацца формаў падтрымкі маладых талентаў пад эгідай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, навуковай дзейнасці і дасягненняў лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным.
З уступным словам выступіў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Лакотка Аляксандр Іванавіч.
Прагучалі даклады "Система поддержки талантливой молодежи в Республике Беларусь" (навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Канстанцінава Таццяна Леанідаўна), "Стипендия Президента Республики Беларусь по поддержке талантливых молодых ученых: опыт и сопричастность" (загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі кандыдат, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Гарбушына Ірына Леанідаўна). Выступілі галоўны навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Мдывані Таццяна Герасімаўна, лаўрэаты конкурсу стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным – старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства, кандыдат гістарычных навук Шайбак Вадзім Віктаравіч і загадчык аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Бараноўскі Аляксандр Аляксандравіч, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Паповіч Вольга Яўгеньеўна.