Падчас камандзіроўкі навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Н.С. Казачкова прыняла ўдзел у X Міжнародным навуковым форуме «Культурное наследие Северного Кавказа как ресурс межнационального сотрудничества» (24.09—01.10.2024, с. Кабардзінка, горад-курорт Геленджык, Расійская Федерацыя).
Н.С. Казачкова выступіла з дакладам «Традиции питания Беларуси: анализ интернет-ресурсов».
Акрамя таго, яна прайшла праграму павышэння кваліфікацыі «Использование искусственного интеллекта в деятельности научных работников и преподавателей гуманитарного профиля».
Таксама быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве Паўднёвага філіяла федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі «Российский научно-исследовательский институт культурного и природного наследия имени Д. С. Лихачёва» і ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».