Кунцэвіч Любоў Пятроўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
кандыдат філалагічных навук
E-mail: kliubou0804@yandex.by
Нарадзілася ў в. Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Навучалася ў завочнай аспірантуры інстытута, у 1986 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Беларуска-руская паралексія (тыпалогія паралекс і паралексічная інтэрферэнцыя)», якую падрыхтавала пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук А. Я. Міхневіча.
З 1977 г. па цяперашні час працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
З 1978 г. па 1990 г. – супрацоўнік сектара рускай мовы.
З 1990 па 1994 г. – вучоны сакратар інстытута.
З 1994 г. па 2010 г. – загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
З 2004 г. па 2014 г. – намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце.
Зараз працуе на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), нагрудным знакам «Юбілейны медаль “У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”» (2010), памятным знакам "У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры" (2024).
Падрыхтавала трох кандыдатаў навук.
Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, Кароткай граматыкі беларускай мовы, 5 тэматычных слоўнікаў, 5 арфаграфічных слоўнікаў, 3 хрэстаматый, падрыхтаваных у суаўтарстве. З’яўляецца адным з аўтараў і навуковых рэдактараў усіх выпускаў дыялекталагічнага зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні». З 2005 г. з’яўляецца членам Міжнароднай камісіі АЛА пры Міжнародным камітэце славістаў.
Манаграфіі
«Руская мова ў Беларусі «(1985)
Слоўнікі
- «Беларуска-рускі паралексічны слоўнік» (1985),
- «Жывёльны свет» (1999),
- «Раслінны свет» (2001),
- “Чалавек" (2006),
- «Сельская гаспадарка» (2010),
- «Плытніцтва» (2019),
- «Мова Сенненшчыны. Дыялектны слоўнік» (2015)
Даведнік
"Культура рускага маўлення ў пытаннях і адказах" (1996)
Хрэстаматыі па беларускай мове
- "Жывая спадчына" (1992),
- «Слова беларускае: з гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі» (1994),
Выбраныя публікацыі
- "Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў. Марфалогія" (1989),
- "Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі" (1998),
- русско-белорусский разговорник «Культура Беларусі» (1993),
- «Словазбор з фальклорна-этнаграфічных крыніц» (2018),
- «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона» (2009).
Публікацыі па рэалізацыі міжнароднага праекта «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас»
Апублікаваны карты і матэрыялы да іх у выпусках
- «Домашнее хозяйство и приготовление пищи» (Москва, 2007),
- «Человек» (Краков, 2009),
- «Народные обычаи» (Москва, 2015),
- Была ответственным редактором выпуска «Раслінны свет» (Минск, 2000).
Публікацыі па падрыхтоўцы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»
- «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы» (2009),
- «Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі» (2010),
- «Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў» (2010, 2011, 2013),
- «Сучасная беларуская арфаграфія: акадэмічны даведнік» (2012),
- «Беларускі арфаграфічны слоўнік» (2009, 2010, 2012, 2013),
- «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя» (2009),
- «Слоўнік беларускай мовы» (2012, 2024).