Курцова Вераніка Мікалаеўна
загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
E-mail: vkurcova@gmaіl.com
Нарадзілася ў в. Залессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. З адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Пад кіраўніцтвам А.А. Крывіцкага абараніла кандыдацкую дысертацыю «Стан вясковага вымаўлення ў паўночна-ўсходняй Гомельшчыне».
З 1989 г. па 1996 г. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі;
з 1996 па 1997 гг. – навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі;
з 1997 па 2008 гг. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі;
з 2008 па 2010 гг. – вядучы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі;
з 2010 г. па цяперашні час узначальвае аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2018), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2019), памятным знакам «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» (2024).
Аўтар больш за 200 публікацый у беларускіх і замежных выданнях. З’яўляецца адным з аўтараў і навуковым рэдактарам усіх выпускаў дыялекталагічнага зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні». Актыўна працуе па выкананні міжнароднага праекта «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас».
Публікацыі ў галіне лінгвагеаграфіі
«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : у 5 т. / пад рэд. М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч. – Мінск, 1993. – т. 2 : Сельская гаспадарка. – 1994. – 145 с. 354 карты; т. 3 Чалавек. 1995. – 115 с.; 293 карты; т. 4 : Побыт. – 1997. – 150 с.; 439 карт; т. 5 : Семантыка. Словаўтварэнне. Націск. – 1998. – 125 с.; 337 карт» (в соавторстве подготовлено более 100 карт и комментариев к ним).
Публікацыі па рэалізацыі міжнароднага праекта «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас»:
лингвогеографические карты и материалы к ним, опубликованные в выпусках «Домашнее хозяйство и приготовление пищи» (Москва, 2007), «Человек» (Краков, 2009) и др.
Публікацыі ў галіне дыялектнай лексікаграфіі:
Тематические словари «Жывёльны свет» (1999), «Раслінны свет» (2001), «Чалавек» (2006), «Сельская гаспадарка» (2010), «Плытніцтва» (2019);
«Мова Сенненшчыны. Дыялектны слоўнік : у 2 т.» (2015), «Словазбор з фальклорна-этнаграфічных крыніц» (2018).
Публікацыі ў галіне тэкстаграфіі:
«Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона» (2009), «Вайна – трагедыя і памяць. Расказваюць сведкі падзей : зб. дыялект. тэкстаў» (2023), «Сучаснае вясковае маўленне. Тэксты з Чачэрскага раёна і навуковы каментарый да іх» (2010), «Тэксты з Мазырскага раёна» (2021) и др.