Кухаронак, Т.І. Святочны час : Народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў / Т.І. Кухаронак ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – З11 с. іл.
ISBN 978-985-08-3198-9
У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, даецца комплекснае ўяўленне аб каляндарных звычаях беларусаў як найважнейшай сферы і падсістэме жыццядзейнасці нашага народа, калі кожны абрад, магічнае дзеянне, песня або заклічка мелі на мэце паспрыяць будучаму шчодраму ўраджаю, дабрабыту, моцнаму здароўю. Прадстаўлены ў першую чаргу аповеды вясковых жыхароў, запісаныя ў апошнія 10 – 20 гадоў, іх успаміны, уражанні, звязаныя са святамі народнага календара. Аўтарскі тэкст арганічна іх дапаўняе для поўнай характарыстыкі традыцыйных каляндарных святаў, звычаяў, павер’яў і абрадаў беларусаў ў рэгіянальнай разнастайнасці.
Адрасуецца этнографам, фалькларыстам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца культурай роднага краю.