Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя аб культурных кодах Беларусі і Кітая

Лекцыя аб культурных кодах Беларусі і Кітая ў літаратуры, мастацтве і рэкламнай камунікацыі 19 верасня прайшла перад замежнымі магістрантамі спецыяльнасці "Камунікацыі" факультэта журналістыкі БДУ. Выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Любоў Дуктава.

У аўдыторыі гучалі вершы беларускіх класікаў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы ў перакладзе Гу Юй на кітайскую мову. Закранутыя на сустрэчы пытанні культурнай спадчыны дзвюх краін, , асаблівасцей нацыянальных сімвалаў беларусаў і кітайцаў вельмі важныя для фарміравання будучага навукоўцы, які беражліва адносіцца да культурных традыцый Кітая і Беларусі.

belБеларуская мова