4 ліпеня 2024 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках цыкла кінапаказаў "Магия кинокадра", прысвечанага 100-годдзю беларускага кіно і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў прадстаўлены адзін з савецкіх кінашэдэўраў пра Вялікую Айчынную вайну – фільм «Жураўліны крык» (1975).
Па традыцыі, перад дэманстрацыяй фільма выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Агафонава. Кіназнаўца нагадала гледачам, што "Доўгія вёрсты вайны" — гэта своеасаблівы серыял з трох частак з аўтаномнымі сюжэтамі, але, як таго і патрабуе серыяльнасць, у ім ёсць скразныя персанажы.
Пасля паказу, як звычайна, адбылося абмеркаванне фільма разам з Наталляй Анатольеўнай, якая звярнула ўвагу прысутных на адрозненні ў экранным і літаратурным творах.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі