Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Майстар-клас у БДУ

22 красавіка 2024 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Любоў Дуктава правяла майстар-клас на тэму «Формирование научной культуры будущего учёного» для аспірантаў і магістрантаў факультэта журналістыкі БДУ.

Сярод слухачоў - аспіранты і магістранты спецыяльнасцей «Дзяржаўныя і карпаратыўныя камунікацыі», «Журналістыка», якія прыехалі вучыцца ў Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Размова ішла аб тым, якія патрабаванні сёння стаяць перад тварам вядучага вучонага ў свеце, якія рэсурсы для правядзення навуковых даследаванняў філалагічнага профілю ёсць у Беларусі, якая роля адводзіцца зараз навукаметрычным індэксам у сістэме навуковай камунікацыі.

belБеларуская мова