Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Любоў Дуктава прымае ўдзел у беларуска-расійскім медыяфоруме "Молодежь Союзного государства за мир и единство", прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 25-годдзю Саюзнай дзяржавы, які праходзіць 5-7 снежня ў Магілёве.
На сваёй пляцоўцы форум сабраў студэнтаў з 21 ВНУ Беларусі і 9 універсітэтаў Расійскай Федэрацыі. Медыяфорум накіраваны на супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў галіне СМІ, культуры і адукацыі.
Л.Г. Дуктава выступіла з дакладам "Роль культурных кодов в формировании и продвижении национальных брендов (на примере Союзного государства)" падчас панэльнай дыскусіі.
Фота з сайта: Mogilevnews.by