Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародная дыялекталагічная экспедыцыя

Пры садзейнічанні Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Генадзьевіча Бабічава з 5 па 9 жніўня ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці працавала сумесная міжнародная дыялекталагічная экспедыцыя супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Інстытута лінгвістычных даследаванняў РАН. У экспедыцыі з беларускага боку бралі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Лявонавіч Капылоў, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Вераніка Мікалаеўна Курцова і супрацоўнік гэтага аддзела Ірына Васільеўна Галавіна. З расійскага — член-карэспандэнт РАН Сяргей Аляксеевіч Мызнікаў і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лінгвістычных даследаванняў Вольга Мікалаеўна Крылова.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова