7 кастрычніка Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі наведаў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сусветнай гісторыі і знешніх сувязяў Інстытута гісторыі і этналогіі імя Ч. Ч. Валіханава (Рэспубліка Казахстан) кандыдат гістарычных навук Канстанцін Чарапанаў.
У ходзе дружалюбнай размовы былі абмеркаваны канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Умацаванню двухбаковых адносін паслужыць падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам і Інстытутам.