У рамках праекта "Патрыятызм праз мастацтва. 105 памятных дарог" адбылося мерапрыемства для студэнтаў факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Навучэнцы наведалі Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры НАН Беларусі. Экскурсію правяла кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марыя Віннікава.
Студэнты даведаліся пра ўнікальныя дэталі тэхнікі крою нацыянальнага касцюма і сімволіку беларускага арнаменту. Скончылася сустрэча практычным майстар-класам. Навучэнцам паказалі тры спосабы навівання наміткі.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал ФСК БДУ