Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры
Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры – гэта навукова-даследчая экспазіцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечаная захаванню і вывучэнню помнікаў беларускага мастацтва і этнаграфіі.
У 1977 годзе быў створаны Музей старажытнабеларускай культуры, а ў маі 1979 года для наведвальнікаў адкрылася першая экспазіцыя, якая прадставіла ўнікальныя калекцыі іканапісу, скульптуры, мастацкіх тканін, прадметаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і этнаграфіі. З 2001 года калекцыі музея маюць статус аб'екта Нацыянальнага навуковага здабытку згодна з рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
На працягу дзесяцігоддзяў музей рэгулярна абнаўляўся, папаўняўся новымі музейнымі аб'ектамі, арганізоўваў тэматычныя выставы і навуковыя мерапрыемствы. У 2025 годзе завяршылася працяглая рэканструкцыя, пасля якой экспазіцыя музея была цалкам абноўлена і абсталявана сучаснымі тэхналогіямі. У гэтым жа годзе ўстанова атрымала новы афіцыйны статус: быў створаны «Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры». На 2025 год музейныя фонды налічваюць больш за 12000 прадметаў, уключаючы калекцыю помнікаў археалогіі, керамікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, помнікаў этнаграфіі, жывапісу, скульптуры, мастацкага металу, мастацкіх і народных тканін, мастацкага шкла, навукова-дапаможнага і эксперыментальна-рэстаўрацыйнага фондаў.
Сёння гэта адна з цэнтральных культурных пляцовак Беларусі, якая адкрывае нацыянальную мастацкую спадчыну для даследчыкаў і шырокай аўдыторыі.
Навуковае кіраўніцтва зборам, даследаваннем і развіццём музейных фондаў ажыццяўляе аддзел старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Спецыялісты аддзела займаюцца навуковай атрыбуцыяй, арганізуюць экспедыцыі, рэстаўрацыйныя работы і адукацыйныя праекты.
Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры прапануе розныя віды экскурсій для наведвальнікаў.
Запісацца на экскурсію, а таксама атрымаць даведачную інфармацыю аб рабоце музея можна па тэлефонах: +375 (17) 270-27-32 (Скараход Павел Аляксандравіч), +375 (17) 270-24-97
Музей працуе на платнай аснове. Азнаёміцца з прэйскурантам і паслугамі, якія прадстаўляюцца, можна ніжэй.