Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы візіт у "Зубраня"

На працягу амаль цэлага тыдня з 6 па 10 лютага 2024 г. у Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубраня" з рознымі лекцыямі выступалі даследчыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выступленні былі падрыхтаваны для асаблівай аўдыторыі - удзельнікаў Рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва, конкурсу знаўцаў роднай мовы «Родная мова, цудоўная мова!", якія з'яўляюцца навучэнцамі 10-х класаў агульнаадукацыйных школ нашай краіны. Сустрэчы навукоўцаў са школьнікамі-эрудытамі былі накіраваны на адно - пашырыць веды тых навучэнцаў, якія любяць родную мову і імкнуцца паглыбіць свае веды.

belБеларуская мова