Навіны

Як працавалі франтавыя дакументалісты
«ЛЮБОЙ ЦЕНОЙ. СИЛЬНЫЕ ДУХОМ». Дакументальны фільм СТБ пра подзвіг беларускага падполля падчас Вялікай Айчыннай вайны. Канстанцін Рэмішэўскі, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: «Каб зняць наступаючых на ворага чырвонаармейцаў у твар, яму трэба стаяць перад імі, спінай да праціўніка, між наступаючымі часцямі Чырвонай арміі і ворагам

Віншаванні ад музычнай капэлы Цэнтра
Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (мастацкі кіраўнік Цмыг Г.П.) віншуе з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прапануем вашай увазе запісы з альбома музычны «Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў».

Навуковы семінар «Великая Отечественная война советского народа»
6 мая 2025 года ў аддзеле музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў навуковы семінар «Великая Отечественная война советского народа и Антияпонская война китайского народа в белорусской и китайской музыке». У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі і аспіранты аддзела. У дакладах былі асветлены музычныя творы беларускіх і кітайскіх кампазітараў, напісаныя ў розных жанрах

Грамадзянска-патрыятычная акцыя «Споем вместе песни Великой Отечественной войны и Победы!»
8 мая 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла грамадзянска-патрыятычная акцыя «Споем вместе песни Великой Отечественной войны и Победы!». Пад акампанемент загадчыка аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства,

Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайне ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў
6 мая 2025 года ў музеі імя Якуба Коласа адбыўся канцэрт музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі "Музычны мемарыял Вялікай Айчыннай вайне ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Круглы стол «Вайна – трагедыя і памяць народа»
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Вайна – трагедыя і памяць народа», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дырэктар Інстытута І. Л. Капылоў расказаў прысутным пра ветэранаў Інстытута, якія змагаліся з фашысцкімі захопнікамі на франтах і ў партызанскіх атрадах, набліжаючы перамогу.