Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ванкевіч Аксана Генадзьеўна

старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +375 (17) 270-04-76
E-mail: vankevich_kseniya@mail.ru

У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (дыплом з адзнакай).

У перыяд з 15.08.2004 па 28.11.2004 працавала настаўнікам рускай і польскай моў і літаратуры ў Астрамечаўскай сярэдняй школе.

У 2004 г. была залічана ў вочную аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі па спецыяльнасці 10.02.02 – руская мова.

З 2010 г. па цяперашні час працуе ў аддзеле беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У 2015 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Отыменные глаголы в современных русском и белорусском языках: словообразовательная мотивация» па спецыяльнасцях 10.02.02 – руская мова, 10.02.01 – беларуская мова.

З 2017 г. – член рабочай групы інстытута па правядзенні лінгвістычных экспертыз.

З 2019 г. рэгулярна выступае ў якасці члена журы гарадскіх конкурсаў і рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце «Руская мова».

У перыяд з 01.01.2021 па 31.12.2022 кіравала выкананнем НДР «Проведение исследований по обеспечению потребностей НАН Беларуси в современной языковой практике в официальной сфере коммуникаций в условиях государственного билингвизма».

Мае больш за 40 навуковых публікацый.

Узнагароды:

– Спецыяльны знак “Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

– Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» за 2023 г.

Сфера навуковых інтарэсаў – супастаўляльнае мовазнаўства, лексікалогія, словаўтварэнне сучасных рускай і беларускай моў, прагмалінгвістыка, юрыслінгвістыка.
 
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях, слоўніках

 

  1. Ванкевич, О. Г. Постфиксальное словообразование глаголов; Смешанные способы словообразования глаголов / О. Г. Ванкевич // Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование / А. В. Андреева [и др.]; науч. ред.: А. А. Лукашанец, О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларус. навука, 2014. – С. 385–396, 470–473.
  2. Ванкевич, О. Г. Лексико-семантические поля «Погода» и «Надвор’е» / О. Г. Ванкевич // Русско-белорусский системный семантический словарь : в 2 т. / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Институт языкознания им. Якуба Коласа. – Т. 2 ; сост.: О. Г. Ванкевич, И. В. Елынцева, И. В. Кондратеня [и др.] ; науч. ред. О. М. Николаева. – Минск : Беларус. навука, 2023. – С. 3–218.
  3. Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков / О. Г. Ванкевич [и др.] ; науч. ред.: И. В. Елынцева, О. М. Николаева. – Минск : Беларус. навука, 2024. – С. 6–93..

Навуковыя артыкулы

  1. Ванкевич, О. Г. Типы семантической мотивированности отыменных глаголов в русском и белорусском языках / О. Г. Ванкевич // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. – 2013. – № 4. – С. 103–108.
  2. Ванкевіч, А. Г. Да праблемы поліматывацыі рускіх і беларускіх адыменных дзеясловаў / А. Г. Ванкевіч // Беларус. лінгвістыка. – 2015. – Вып. 74. – С. 98–103.
  3. Ванкевіч, А. Г. Эпідыгматычныя адносіны членаў метэаралагічных палёў у рускай і беларускай мовах / А. Г. Ванкевіч // Беларус. лінгвістыка. – 2016. – Вып. 76. – С. 53–60.
  4. Ванкевіч, А. Г. Гіпера-гіпанімічная парадыгма ў структуры рускага і беларускага лексіка-семантычных палёў надвор’я / А. Г. Ванкевіч // Беларус. лінгвістыка. – 2017. – Вып. 78. – С. 68–75.
  5. Ванкевіч, А. Г. Характар сінанімічных адносін рускіх і беларускіх метэонімаў: супастаўляльны аспект / А. Г. Ванкевіч // Беларус. лінгвістыка. – 2018. – Вып. 81. – С. 28–36.
  6. Ванкевич, О. Г. О необходимости лексикографического описания речевых новообразований / О. Г. Ванкевич // Славянская дэрыватаграфія ; навук. рэд. А. А. Лукашанец / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа; Беларускі камітэт славістаў; Камісія па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў. – Мінск : Права і эканоміка, 2020. – С. 342–350.
  7. Ванкевіч, А. Г. Кампанентны аналіз значэнняў метэонімаў рускай і беларускай моў / А. Г. Ванкевіч // Беларус. лінгвістыка. – 2021. – Вып. 87. – С. 26–33.
  8. Ванкевич, О. Г. Энантиосемия по признаку «единица – множество (на материале имен существительных русского и белорусского языков) / О. Г. Ванкевич // Актуальные проблемы сопоставительного изучения языков в условиях билингвизма : коллективная монография, посвященная 70-летию профессора И. С. Ровдо. – Минск : РИВШ, 2023. – С. 111–118.
  9. Ванкевич, О. Г. Лингвистическая экспертиза: научно-методический компендиум / О. Г. Ванкевич // Весн. Брэсц. дзярж. ун-та. Сер. 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2023. – № 3. – С. 5–11.
  10. Ванкевич, О. Г. Модели развития значения собирательности в семантической структуре русских имен существительных / О. Г. Ванкевич // Проблемы и перспективы развития языкознания, литературоведения и переводоведения : материалы Респуб. науч.-практ. конф. (с междунар. участием), посвящ. 70-летию Термез. гос. ун-та, Термез, 26–27 апр. / Мин-во высш. и среднего образования, науки и инноваций Респ. Узбекистан, Термез. гос. ун-т ; редкол.: Д. С. Кулмаматов [и др.]. – Термез, 2024. – С. 104–109.
belБеларуская мова