АДДЗЕЛ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
імя Кандрата Крапівы
Аддзел створаны ў 1977 годзе.
Загадчык аддзела: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Лазука Барыс Андрэевіч
Да аддзела адносіцца сектар «Рэстаўрацыйныя майстэрні», сектар «Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры» і сектар даследаванняў старажытнабеларускай культуры
У аддзеле працуюць:
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
Пасада
|
Вучоная ступень
|
Мельнікаў Мікалай Пятровіч |
навуковы супрацоўнік |
|
|---|---|---|
|
Кір'янава Вольга Анатольеўна |
малодшы навуковы супрацоўнік, галоўны захавальнік |
|
|
Піліпчук Наталля Віктараўна |
малодшы навуковы супрацоўнік |
|
|
Скараход Павел Аляксандравіч |
малодшы навуковы супрацоўнік |
|
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці аддзела:
-
навуковае вывучэнне, збіранне, захоўванне і папулярызацыя помнікаў старажытнабеларускага мастацтва і этнаграфіі;
-
ажыццяўленне адміністратыўнай, навуковай і культурнай дзейнасці Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры
-
ажыццяўленне прафесійнай рэстаўрацыі помнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
-
правядзенне аднаўленчых работ і навуковай экспертызы стану помнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
-
праца з фондамі музея: ажыццяўленне захоўвання, уліку, навуковай атрыбуцыі і апісання калекцый музейнага фонду;
-
распрацоўка новых экспазіцый і арганізацыя даследчых, выставачных і культурна-асветніцкіх праектаў;
-
забеспячэнне захаванасці аб'ектаў мастацтва і культуры ў экспазіцыйных залах і фондасховішчы.
-
правядзенне экспедыцый і работа па выяўленні новых помнікаў нацыянальнай культурнай спадчыны;
-
публікацыі матэрыялаў па гісторыі і тэорыі мастацтва, этнаграфіі Беларусі.