АДДЗЕЛ ВЫЯЎЛЕНЧАГА І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
імя Кандрата Крапівы
Аддзел утвораны 07.06.1986 г. на аснове сектара выяўленчага мастацтва (1957).
Загадчык аддзела: Скварцова Ірына Мікалаеўна, кандыдат мастацтвазнаўства
У аддзеле працуюць:
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
Пасада
|
Вучоная ступень
|
Жук Валерый Іванавіч |
галоўны навуковы супрацоўнік |
доктар мастацтвазнаўства, прафесар |
|---|---|---|
|
Сахута Яўген Міхайлавіч |
галоўны навуковы супрацоўнік |
доктар мастацтвазнаўства, прафесар |
|
Пікулік Алена Мікалаеўна |
вядучы навуковы супрацоўнік |
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт |
|
Бунеева Дар'я Юр'еўна |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат мастацтвазнаўства |
|
Грамыка Марыя Валер'еўна |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат мастацтвазнаўства |
|
Лавыш Крысціна Анатольеўна |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат мастацтвазнаўства |
|
Міцкевіч Анжаліка Георгіеўна |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат біялагічных навук |
|
Флікоп-Світа Галіна Аляксандраўна |
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат мастацтвазнаўства |
|
Бяляева Святлана Сяргееўна |
навуковы супрацоўнік |
|
|
Ізергіна Алена Мікалаеўна |
навуковы супрацоўнік |
|
|
Лампе Ірына Юр'еўна |
малодшы навуковы супрацоўнік |
|
|
Раманенка-Якімчук Дар'я Юр'еўна |
малодшы навуковы супрацоўнік |
|
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці аддзела:
-
правядзенне фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
-
распрацоўка актуальных тэм па гісторыі беларускага мастацтва, даследаванне праблем развіцця і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
-
вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай навукі і практыкі ў галіне даследавання выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
-
распрацоўка практычных рэкамендацый па ўстойлівым развіцці сучаснага беларускага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
-
падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 17.00.04 - выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура;
-
ажыццяўленне прыкладных навуковых даследаванняў у галіне экспертнай ацэнкі твораў прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.
З 21.02.2022 г. у рамках аддзела дзейнічае Рабочая група па правядзенні мастацтвазнаўчых мастацка-гістарычных атрыбуцый і ацэнкі (экспертыз) (кіраўнік – Скварцова І.М.). Рабочая група ажыццяўляе экспертныя даследаванні твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і прадметаў антыкварыяту на платнай аснове на аснове дагавораў з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі аб выкананні навукова-даследчай работы, на бясплатнай аснове – на аснове пастаноў (прысудаў) праваахоўных і судовых органаў Рэспублікі Беларусь.