Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Булыка Аляксандр Мікалаевіч

галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар
+375 (17) 270-27-20
E-mail: nata-poleshhuk@yandex.by

Нарадзіўся 18 сакавіка 1935 г. у в. Селішча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1959 г. закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. На працягу 1962–1965 гг. вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Доктар філалагічных навук (у 1981 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV–XVIII стст.”); прафесар (1992); член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа працуе з 1965 г.:

1965–1969 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

1969–1984 гг. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

1984–1992 гг. – загадчык аддзела руска-беларускіх моўных сувязей;

1992–2008 гг. – загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы;

з 2008 г. па цяперашні час – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998). Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999, 2015), Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (1999), Падзякай Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2019).

Пад навуковым кіраўніцтвам А.М. Булыкі падрыхтавалі дысертацыі 22 кандыдаты навук і 2 дактары навук.

Аўтар каля 400 навуковых работ.
 
Сфера навуковых інтарэсаў гістарычная лексікалогія, гістарычная лексікаграфія (навуковы рэдактар і суаўтар “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, вып. 1, 9, 14– 37), гістарычная марфалогія, гісторыя беларускай мовы, тэрміналогія сучаснай беларускай мовы, лексікаграфія (аўтар першых у лексікаграфіі Беларусі слоўнікаў іншамоўных слоў у сучаснай беларускай мове, больш чым 20 слоўнікаў па сучасных беларускай і рускай мовах).
 

Выбраныя публікацыі 

  1. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мінск, 1970.
  2. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мінск, 1972.
  3. Назоўнік; Займеннік; Прыметнік // А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, І. І. Крамко. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мінск, 1979. С. 7–95; 96–137; 138–175.
  4. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV–XVIII стст. Мінск, 1980.
  5. З моў блізкіх і далёкіх. – Мінск, 1986.
  6. Назоўнік // Мова беларускай пісьменнасці XIV–XVIII стст. Мінск, 1988. С. 8–101.
  7. Арфаграфія; Лексіка // Мова выданняў Францыска Скарыны. Мінск, 1990. С. 11–21; 172–209.
  8. Прадмова; Спіс крыніц; Абабокъ–ощепъ; Дадатак // Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі. Т. 1. С. 3–531. Т. 2. 508–515.
  9. Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 2015.
  10. Выбраныя працы. Мінск, 2015.
  11. Лексіка выданняў Францыска Скарыны // Лексіка старабеларускай пісьменнасці XIV – сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2016. С. 324–354.
  12. Іншамоўная лексіка ў мове старабеларускіх юрыдычных дакументаў ранняга перыяду // Беларуская лінгвістыка. 2021. Вып. 86. С. 3–9.
  13. Асабовыя намінацыі лацінскага паходжання ў старабеларускай мове // Беларуская лінгвістыка. 2022. Вып. 89. С. 38–48.
belБеларуская мова