Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Макітрук Святлана Мікалаеўна

навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа,

+375 (17) 270-27-20
E-mail: nata-poleshhuk@yandex.by

У 2002 г. закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка; у 2010–2012 гг. вучылася ў магістратуры названага ўніверсітэта; у 2012–2015 гг. − у аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа працуе з 2015 г.

2015–2022 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

з 2022 г. – навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы.

Узнагароджана Ганаровай граматай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2017), Падзякай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2018); Падзякай Беларускай праваслаўнай царквы (2019).

Аўтар звыш 30 навуковых прац.
 
Сфера навуковых інтарэсаў гістарычная анамасіялогія, гістарычная лексікалогія, гістарычная марфалогія, гісторыя беларускай мовы, гістарычны сінтаксіс.
 

Выбраныя публікацыі 

  1. Найменні з кампанентамі гроши і грошъ: анамасіялагічны аспект // Роднае слова. 2015. № 12. С. 36–38.
  2. Тыпы вытворных намінацый у старабеларускай дзелавой пісьменнасці // Беларуская лінгвістыка. 2015. Вып. 75. С. 145–152.
  3. Старабеларускія назвы асоб – зборшчыкаў падаткаў, пошлін і плацяжоў: анамасіялагічны аспект // Беларуская лінгвістыка. 2016. Вып. 77. С. 100–106.
  4. Спосабы выражэння акалічнасці ў помніках рэлігійнага зместу старабеларускай пісьменнасці // Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнар. навук. канф. Мінск, 2018. С. 186–195.
  5. Намінацыі лакатыўнага тыпу ў старабеларускай дзелавой пісьменнасці (на матэрыяле “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”) // Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium : сб. науч. ст. Минск, 2019. Вып. 16. С. 253–255.
  6. Найменні з кампанентам вина ў славянскіх мовах: анамасіялагічны аспект // Польска-беларускія моўныя літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: Матэрыялы ХХV Міжнар. навук. канф. “Шлях да ўзаемнасці”. Беласток, 2019. С. 167–177.
  7. Намінацыі нумаральна-тэмпаральнага тыпу ў старабеларускай мове // Беларуская лінгвістыка. 2020. Вып. 85. С. 95–99.
  8. Спосабы выражэння акалічнасці ў помніках свецкага зместу старабеларускай пісьменнасці // Беларускае слова: марфалогія і сінтаксіс: зб. арт. Мінск, 2023. С. 91–96.
  9. Спосабы выражэння і функцыянаванне акалічнасцей мэты і ўмовы ў помніках старабеларускай пісьменнасці // Cтудзеньскія рэспубліканскія навуковыя чытанні “Жыццё, адданае Слову” (памяці кандыдата філалагічных навук дацэнта Генадзя Антонавіча Арцямёнка): матэрыялы рэсп. навук. канф. Віцебск, 2022. С. 24–27.
  10. Складаназалежныя сказы з даданымі месца ў помніках старабеларускай пісмьменнасці // Пісьменнік – Мова – Стыль : Матэрыялы ІІІ Міжнар. навук. канф. Мінск, 2023. С. 354–358.
  11. Даданыя параўнальныя ў тэкстах старабеларускай пісьменнасці // Беларуская лінгвістыка. 2024. Вып. 92. С. 102–108.
belБеларуская мова