Паляшчук Наталля Вікенцьеўна
загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы,
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
+375 (17) 270-27-20
E-mail: nata-poleshhuk@yandex.by
E-mail: nata-poleshhuk@yandex.by
Нарадзілася 22 снежня 1973 г. у в. Зарэчча Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У 1995 г. закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995–1998 гг. вучылася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
З 1998 г. працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа:
1998–2000 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;
2000–2002 гг. – навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;
2002–2008 гг. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;
27 мая 2008 г. – 30 лістапада 2008 г. – выконваючы абавязкі загадчыка аддзела гісторыі беларускай мовы;
з 01 снежня 2008 г. з’яўляецца загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы.
Кандыдат філалагічных навук (у 1999 г. абараніла дысертацыю на тэму “Мова «Трыбунала» (1586)”; навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка); дацэнт (2012).З’яўлялася стыпендыятам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2008); узнагароджана Падзякай Прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), медалём Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2014), Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2017), Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017, 2023), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019).
Аўтар звыш 160 навуковых работ.
Сфера навуковых інтарэсаў – гістарычная лексікалогія, гістарычная лексікаграфія (суаўтар “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, вып. 25, 32–36), гістарычная марфалогія, гістарычны сінтаксіс, гістарычная фразеалогія, гістарычная стылістыка, гісторыя беларускай мовы.
Выбраныя публікацыі
- Святое Евангеліе. Слуцк: у 2 кн. Мінск, 2009. Кн. 1: Узноўлены тэкст; кн. 2: Даследаванне рукапісу (у суаўтарствее; Баркалабаўскі летапіс. Мінск, 2013. С. 107–258 (у суаўтарстве).
- Букваръ сиречъ начало учения. Кн. 2: Узноўлены тэкст. Мінск, 2014 (у суаўтарстве).
- Пабирокъ – поробокъ; чаание – чехъ // Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі: у 2 т. Мінск, 2013. Т. 2. С. 3–116; 461–471.
- Прадмова; Лексіка дзелавой пісьменнасці; Заключэнне // Лексіка старабеларускай пісьменнасці XIV – сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2016. С. 3–8; 9–120; 355–360.
- Адметнасці выракаў Віцебшчыны (1533–1540) // Беларус. лінгвістыка. 2018. Вып. 80. С. 45–53.
- З гісторыі развіцця лексікі старабеларускай дзелавой пісьменнасці XIV – сярэдзіны XVI ст. // Rozprawy Komisji Językowej. T. LXVI. Łodź, 2019. S. 385–407.
- Састаўны іменны выказнік у старабеларускай мове: рэпрэзентацыя іменнай часткі // Філол. часопис. Умань, 2019. Вип. 1 (13). С. 96–103.
- «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»: от идеи до издания // Славянская историческая лексикология и лексикография. 2022. Вып. 5. С. 365–390.
- “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”: этапы і вынікі работы // Гістарычны слоўнік беларускай мовы: інфармацыйна-даведачны выпуск. Мінск, 2022. С. 6–74.
- Спосабы перадачы чужой мовы ў старабеларускіх судовых дакументах // Беларуская лінгвістыка. 2023. Вып. 91. С. 36–44.