Банько Ірына Мікалаеўна
малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
E-mail: iml.lexus@gmail.com
З 2015 г. па 2019 г. навучалася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская філалогія (дзелавая камунікацыя)». У 2019 г. атрымала кваліфікацыю «Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Спецыяліст па дзелавой камунікацыі». З 2019 г. па 2021 г. навучалася ў магістратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Мовазнаўства (рускае мовазнаўства)». У 2021 г. атрымала кваліфікацыю «Магістр».
З 2021 г. працуе ў аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка.
З 2021 навучаецца ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа па спецыяльнасці 10.02.01 – «Беларуская мова».
Публікацыі
- Банько, І. М. Варыятыўнасць прыназоўнікаў у моладзевым гутарковым маўленні / І. М. Банько // Мова і літаратура : матэрыялы 75-й навук. канф. студэнтаў і аспірантаў філал. фак. БДУ, Мінск, 25 крас. 2018 г. / пад рэд. К. А. Тананушкі. – Мінск, 2018. – С. 19–22.
- Банько, І. М. Ужыванне прыназоўнікаў у і на ў некаторых канструкцыях: дублеты ці сінонімы? / І. М. Банько // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання : матэрыялы V Рэсп. навук.-практ. канф. маладых навукоўцаў (Мінск, 22 сак. 2019 г.) / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: В. У. Зуева (адк. рэд.) [і інш.]. − Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – С. 64−67.
- Банько, І.М. Канструкцыі падобны на / падобны да: норма і узус // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце: матэрыялы IIІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Віцебск, 20–21 лістапада 2019 г.) / Віцеб. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Г.А. Арцямёнак (адк. рэд.) [і інш.]. – Віцебск: ВДУ імя П.М. Машэрава, 2019. – С. 15–17.
- Банько,І. М. Граматычная варыянтнасць у маўленні гарадской моладзі / І. М. Банько // Мова і літаратура : матэрыялы 78-й навук. канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў філалагічнага фак. БДУ, Мінск, 22 красавіка 2021 г. / БДУ, Філалагічны фак. ; [рэд. калегія Г. У. Навумавай (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : БДУ, 2021. – C. 21–24.
- Банько,І. М. Cемантычныя асаблівасці ўстойлівых неідыяматычных атрыбутыўных спалучэнняў / Банько І. М. // Беларуская лінгвістыка. Вып. 91 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: І. Л. Капылоў (гал. рэд.), В. М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2023. – С. 112–118.
- Банько, І. М. Структура ўстойлівых неідыяматычных атрыбутыўных спалучэнняў у беларускай мове / Банько І. М. // Язык и межкультурные коммуникации : сборник научных статей / Белорус. гос. пед. ун-т им. Максима Танка ; редкол.: В. Д. Старичёнок [и др.] ; отв. ред. В. Д. Старичёнок. – Минск, 2023. – С. 22–26.
- Банько, І. М. Пытанне аб устойлівых адзінках неідыяматычнага характару ў беларускай лінгвістыцы / Банько І. М. // Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі: зб. навук. артыкулаў па выніках IV Міжнар. навук. канф., Мінск, 30 лістап. 2022 г. – Мінск : МДЛУ, 2024. – С. 83–87.