ЦМЫГ ГАЛІНА ПАЎЛАЎНА
загадчык аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
E-mail: performingartsdep21@gmail.com
Г.П. Цмыг прымала ўдзел у 4 планавых тэмах Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, а з 2021 года з'яўляецца навуковым кіраўніком дзвюх навукова-даследчых работ па лініі ДПНД на 2021-2025 гг. Акрамя таго, Г.П. Цмыг прымала ўдзел у выкананні 10 інавацыйных праектаў ДКНТ і БРФФД. Г.П.Цмыг пастаянна прадстаўляе свае навуковыя вынікі на міжнародных канферэнцыях. Вынікі даследаванняў маюць вялікае значэнне для тэорыі і гісторыі харавой музыкі еўрапейскай традыцыі, беларускага музычнага краязнаўства, айчыннага і сусветнага музычна-выканальніцкага мастацтва, сучаснай культуры Беларусі.
Пад кіраўніцтвам Г.П. Цмыг абаронена 7 магістарскіх дысертацый. У цяперашні час яна кіруе кандыдацкімі дысертацыямі аспірантаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Сфера навуковых інтарэсаў: – сучасная беларуская харавая кампазітарская творчасць і выканальніцкае мастацтва ў сусветным кантэксце; гісторыя беларускай музыкі; тэорыя, гісторыя і практыка харавога выканальніцтва; жанр і стыль у музыцы.
Узнагароды
Узнагароджана Нагрудным знакам імя У.М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і інш.
Публікацыі
Г.П. Цмыг апублікавала каля 80 навуковых прац у галіне музыказнаўства (у тым ліку за мяжой). З іх 1 манаграфія, 1 манаграфія ў суаўтарстве, 3 брашуры, 9 раздзелаў у калектыўных манаграфіях, 3 раздзелы ў калектыўнай манаграфіі ў суаўтарстве, навуковыя артыкулы.