Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Карп Алена Аляксандраўна

старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук
Тэл.: +(375) 17 270-15-01
E-mail: kis-anna@mail.ru

Нарадзілася ў 1987 г. у г. п. Карэлічы. У 2005–2010 гг. навучалася на філалагічным факультэце БДУ (спецыяльнасць «Беларуская філалогія»). У 2011 г. скончыла магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства». З 2013 па 2016 гг. – аспірантка філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2023 г. абараніла дысертацыю па тэме «Беларуская літаратурная крытыка першай трэці ХХ стагоддзя: эстэтычны дыскурс» (навуковы кіраўнік – М. А. Тычына).

Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў рэдакцыях літаратурна-мастацкіх выданняў «Маладосць», «Літаратура і мастацтва». З 2016 г. працуе ў філіяле «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, з 2023 г. – на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. З 2017 г. супрацоўнічае з ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» як член журы абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, запрошаны выкладчык на вучэбна-трэніровачных зборах па падрыхтоўцы вучняў да заключнага этапу алімпіяды.

Сфера навуковых інтарэсаў: тэорыя літаратуры, літаратурная крытыка, беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях

  1. Карп, А. А. Беларуская літаратурная крытыка нашаніўскага перыяду / А. А. Карп // Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства / Г. М. Кісліцына [і інш.] ; навук. рэд. Г. М. Кісліцына ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – С. 130–155.
  2. Карп, А. А. Беларуская літаратурная крытыка 1940-х – пачатку 1950-х гадоў / А. А. Карп // Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства / Г. М. Кісліцына [і інш.] ; навук. рэд. Г. М. Кісліцына ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – С. 188–203.

Навуковыя артыкулы

  1. Карп, А. А. «Па Беларусі скруха…»: тэма Радзімы ў паэзіі В. Стрыжака і А. Сыса / А. А. Карп // Полымя. – 2010. – № 6. – С. 123–129.
  2. Карп, А. А. Матыўная прастора беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя / А. А. Карп // Беларускае літаратуразнаўства: навукова-метадычны зборнік / гал. рэд. Л. Д. Сінькова. – Вып. 9. – Мінск, 2011. – С. 44–51.
  3. Карп, А. А. Праблематыка «Зацемак з левай кішэні» Л. Галубовіча / А. А. Карп // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны зборнік / гал. рэд. Л. Д. Сінькова. – Вып. 10. – Мінск, 2012. – С. 44–48.
  4. Карп, А. А. Пісьменніцкая крытыка: Якуб Колас пра паэму «Аманал» Аркадзя Куляшова / А. А. Карп // Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць : мат. Міжнар. навук. канферэнцыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова), Мінск, 29 студз. 2014 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск, 2014. – С. 399–403.
  5. Карп, А. А. Літаратурная крытыка Антона Луцкевіча нашаніўскага перыяду ў святле дыскурснага аналізу / А. А. Карп // Полымя. – 2014. – № 9. – С. 149–153.
  6. Карп, А. А. Станаўленне і эвалюцыя крытычнай думкі ў газеце «Наша Ніва» (1906–1915 гг.) / А. А. Карп // Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры : мат. рэсп. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І. Я. Навуменкі), Мінск, 26–27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск, 2015. – С. 307–312.
  7. Карп, А. Пад польскай акупацыяй. Літаратуразнаўчыя штудыі штотыднёвіка «Рунь» (1920) / А. Карп // Маладосць. – 2015. – № 2. – С. 138–142.
  8. Карп, А. А. Літаратурная крытыка Максіма Гарэцкага: канцэпцыя і рэалізацыя / А. А. Карп // Полымя. – 2016. – № 1. – С. 135–141.
  9. Карп, А. А. Каштоўнасная парадыгма літаратурнай крытыкі часопіса «Полымя» 1920-х гадоў / А. А. Карп // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2016. – № 2. – С. 13–17.
  10. Карп, А. А. Маргінальныя формы літаратурнай крытыкі ў творчасці Якуба Коласа / А. А. Карп // Каласавіны : матэрыялы ХХІХ навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка». – Мінск, 2016. – С. 89–94.
  11. Карп, А. А. Адам Бабарэка як маладнякоўскі крытык: змена парадыгмы і статусу / А. А. Карп // Полымя. – 2018. – № 1. – С. 139–146.
  12. Карп, А. А. Літаратурная крытыка «Полымя» 1920-х гадоў: праблемы метадалогіі / А. А. Карп // Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры : зборнiк матэрыялаў(Мiнск, Беларусь, 5–6 мая 2016 г.) / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск, 2016. – С. 722–725.
  13. Карп, А. А. Прызыў ударнікаў у літаратуру: як і навошта (на матэрыяле апавядання Цішкі Гартнага «Першы твор») / А. А. Карп // Капыльскія чытанні – 2017 : да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН БССР, пісьменніка Зміцера Хведаравіча Жылуновіча (Цішкі Гартнага) (Капыль, 20 кастрычніка 2017 г.) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск, 2017. – С. 66–72.
  14. Карп, А. А. Літаратурна-крытычная думка Уладзіміра Самойлы / А. А. Карп // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце : матэрыялы ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 20–21 лістапада 2019 г. / Віцеб. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Г. А. Арцямёнак (адк. рэд.) [і інш.]. – Віцебск, 2019. – С. 162–166.
  15. Карп, А.А. Праблемы выдавецкай справы перыяду адраджэння ў літаратурнай крытыцы Сяргея Палуяна [Электронны рэсурс] / А. А. Карп // Принттехнологии и медиакоммуникации : материалы 84-й науч.-техн. конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов (с международным участием), Минск, 3–14 февраля 2020 г. / отв. за издание И. В. Войтов; УО БГТУ. – Минск, 2020. – С. 99.
  16. Карп, А. А. Дыскусія пра паэзію 1940 года ў беларускай літаратуры / А. А. Карп // Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі : зб. навук. артыкулаў па выніках Міжнар. навук. канф., Мінск, 15–16 лістап. 2018 г. – Мінск, 2021. – С. 172–178.
  17. Карп, А. А. Нарыс Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» як узор жанру / А. А. Карп // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах. – Гомель, 2022. – С. 33–37.
belБеларуская мова